БЕЛ Ł РУС

Палескае Купалле ў Строчыцах

23.06.2011 / 12:58

Nashaniva.com

25 чэрвеня, ад 17.00 да 21.00.

25 чэрвеня, ад 17.00 да 21.00.

Купалле — адно з самых старажытных каляндарна-абрадавых святаў беларусаў. Сёлета, упершыню, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту разам са студэнтамі кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прапануюць усім ахвотным адзначыць Купалле на тэрыторыі музея на ўзор яго святкавання на беларускім Падняпроўі і Палессі.

Наведнікам музея даецца ўнікальная магчымасць пачуць купальскія песні, якія будуць выконвацца ў аўтэнтычнай манеры вясковых спевакоў, і традыцыйную беларускую інструментальную музыку ў жывым выкананні; патанчыць традыцыйныя беларускія танцы; павадзіць карагоды вакол купальскага вогнішча; пагуляць у купальскія гульні.

Атмасферу свята створаць выдатныя фальклорныя калектывы — удзельнікі шматлікіх святаў і фестываляў традыцыйнага беларускага мастацтва: «Вяснянка», «Этнасуполка», «Верас», «Ветах», «Сунічка». Іх песенны стыль выканання адпавядае аўтэнтычнай манеры вясковых спевакоў.

Тэлефоны для даведак: (017) 209-41-63 (акрамя суботы і нядзелі);

(017) 507-69-37 (акрамя панядзелка і аўторка);

(029) 697-89-01.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула