БЕЛ Ł РУС

Мясніковіч паабяцаў патраціць крэдыт ЕўрАзЭС на стабілізацыю валютнага рынку

23.06.2011 / 15:19

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч пацвердзіў, што Беларусь атрымала 800 мільёнаў першай часткі крэдыту ЕўрАзЭС.

«Учора 800 мільёнаў даляраў паступілі ў Стабілізацыйны фонд. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя рацыянальна, каб збалансаваць валютны рынак», — заявіў Мясніковіч, які знаходзіцца ў Пецярбургу.

Сродкі, паводле Мясніковіча, будуць накіраваныя таксама на вырашэнне праблемы канвертацыі валюты, перадае Інтэрфакс.

«Сёння існуе пэўная праблема з канвертаваннем. Сродкі будуць выкарыстаныя таксама на гэтыя мэты», — заявіў кіраўнік урада Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула