БЕЛ Ł РУС

Білборды ў Львове — «Камунізм = Нацызм» + фота

23.06.2011 / 19:28

Львоўская гарадская рада размясціла ў горадзе чорныя рэкламныя шчыты з надпісам чырвоным колерам «Комунізм = Нацизм».

Як заявіў намеснік мэра Львова Васіль Косіў, жыхары горада «аднолькава пакутавалі як ад нацысцкага, так і камуністычнага рэжымаў падчас Другой сусветнай вайны… Турмы і канцлагеры аднолькава выкарыстоўваліся НКУС і Гестапа. Гэта аднолькавыя па сваіх злачынных дзеяннях сілы».

На шчытах размешчаныя 2 фатаграфіі: ахвяр камуністычнага і нацысцкага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула