БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ліквідуюць дысбат

24.06.2011 / 11:24

У Беларусі ліквідуюць дысцыплінарную воінскую часць. Адпаведная норма прадугледжана ў папраўках у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы, прынятых 24 чэрвеня ў першым чытанні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.

«Асноўная ідэя законапраекта — выключэнне такога віду пакарання для ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, як накіраванне ў дысцыплінарную воінскую часць, замена яго арыштам і іншымі альтэрнатыўнымі пакараннямі», — паведаміў ініцыятар законапраекта, старшыня парламенцкай камісіі па нацыянальнай бяспецы Ігнацій Місурагін.

Паводле яго слоў, наяўнасць дысбатаў не ўласціва «сучаснай воінскай арганізацыі». Місурагін паведаміў, што колькасць накіраваных у дысцыплінарную часць ваеннаслужачых штогод зніжаецца і дасягае прыкладна тры дзясяткі чалавек. Паводле яго інфармацыі, зараз у дысцыплінарнай часці ў Мінску знаходзяцца 28 чалавек. Разам з тым па штаце там павінны працаваць 124 ваеннаслужачыя і 12 асоб цывільнага персаналу. Агульныя затраты на ўтрыманне часці складаюць 1,8 млрд. рублёў у год.

«Законапраект дазволіць прывесці ў зладжаную лагічную сістэму меры прававога ўздзеяння на ваеннаслужачых, адэкватныя наступствам воінскага правапарушэння, і практыку яго ажыццяўлення з улікам сусветных стандартаў», — заявіў дэпутат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула