БЕЛ Ł РУС

Як анекдот: паўтары гадзіны на расцяжцы за няздзейсненую акцыю

24.06.2011 / 12:31

КМ

У Рэдакцыю чытач даслаў ліст, у якім паскардзіўся на дзеянні міліцыі. 21 чэрвеня ў Мінску павінен быў адбыцца флэшмоб — у прыбіральню з газетай «Советская Белоруссія». Маладыя людзі планавалі сабрацца каля прыбіральні на Нямізе і трымаць у руках «СБ». Калі моладзь прыйшла да вызначанага месца, то ўбачыла машыну з міліцыянтамі і супрацоўнікаў у цывільным. Вырашылі флэшмоб не праводзіць. Але хлапца, у якога на заплечніку была бел-чырвона-белая стужка, забралі людзі ў цывільным у міліцэйскі аўтобус. Разам з ім туды зацягнулі яшчэ аднаго чалавека.

У выніку абодвух хлапцоў пратрымалі на расцяжцы ў аўтобусе паўтары гадзіны, узялі адбіткі пальцаў і адпусцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула