БЕЛ Ł РУС

Чарговы ляп Януковіча. «Наш святы абавязак — зрабіць магчымымі новыя трагедыі» — відэа

24.06.2011 / 14:35

ЗП

22 чэрвеня прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч выступаў на мітынгу, прысвечанаму Дню жалобы і памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны ва Украіне. Сярод іншага кіраўнік суседняй дзяржавы заявіў: «Наш святы абавязак перад тымі, хто загінуў, — „уможливити“ новыя трагедыі».

Па-ўкраінску ёсць словы «уможливити», г.зн. «зрабіць магчымымі, умажлівіць» і «унеможливити», г.зн. «зрабіць немагчымымі, унемажлівіць». Януковіч вывучыў украінскую мову нядаўна, але публічна карыстаецца пераважна ёй і на ёй выступае ва ўсіх афіцыйных выпадках.

Як прамоўца ён няўклюдны: аднойчы назваў Чэхава паэтам, а львавян найлепшым «генацыдам нацыі». Не шанцуе яму і як палітыку: аднойчы ён паваліўся, калі яму ў галаву трапілі яйком, другі раз на яго ўпаў вянок з-пад помніка ў часе ўрачыстай цырымоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула