Памёр паэт Раман Тармола-Мірскі
Пахаванне пройдзе ў Міры, куды родных і сяброў літаратара даставяць аўтобусам.
25 чэрвеня на 76-м годзе жыцця памёр беларускі паэт Раман Тармола-Мірскі.
Пахаванне пройдзе ў Міры, куды родных і сяброў літаратара даставяць аўтобусам.
Раман Тармола-Мірскі нарадзіўся 4 красавіка 1936 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям’і рамесніка.
У 1960 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў старшым рэдактарам, загадчыкам літаратурна-мастацкага аддзела, галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм, каментатарам па літаратуры і мастацтву Беларускага тэлебачання. З 1977 г. сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», з 1980 г. — сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі тэлевізійных фільмаў Беларускага тэлебачання. Сябра СП СССР з 1964 г.
Першыя творы апублікаваў у 1957 г. («Настаўніцкая газета», «Чырвоная змена»). Пры жыцці паэта выйшлі яго зборнікі паэзіі «Асколкі і росы» (1964), «Поўня» (1966), «Абнаўленне» (1968), «Побач» (1974), «Толькі б дагаварыць» (1986) і іншыя.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула