БЕЛ Ł РУС

1 ліпеня пачынаецца тэставая эксплуатацыя новых электрычак

28.06.2011 / 9:45

Беларуская чыгунка 1 ліпеня пачне тэставую эксплуатацыю з пасажырамі электрацягнікоў ЭПГ, прызначаных для гарадскіх ліній новага фармату пасажырскіх перавозак.

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра БЧ, прадугледжана курсіраванне электрацягніка два разы раніцай і два разы вечарам па маршруце Мінск-Пасажырскі — Беларусь (Заслаўе). Кошт білета за адну паездку складзе 2 тысячы рублёў.

Мінчане і госці сталіцы змогуць ацаніць найноўшыя тэхналагічныя магчымасці рухомага саставу. Падчас тэставай эксплуатацыі будзе праведзены маніторынг аказання новых відаў паслуг і выпрацаваны прынцыпы абслугоўвання пасажыраў у ЭПГ, уключаючы рэалізацыю праязных дакументаў у салонах электрацягнікоў, аказанне сэрвісу на сучасным узроўні, камфорту, інфармацыйнага абслугоўвання і даступнасці для ўсіх катэгорый насельніцтва.

Рэгулярны рух па маршруце гарадскіх ліній будзе адкрыты пасля завяршэння рэканструкцыі чыгуначнай інфраструктуры і падвядзення вынікаў тэставай эксплуатацыі.

Беларуская чыгунка ў сакавіку 2010 года заключыла кантракт са Stadler на пастаўку 10 электрацягнікоў. Кошт кожнага складае каля 6 млн. еўра. У лютым гэтага года Stadler даставіў у Беларусь два электрацягнікі для ўнутрыгарадскіх перавозак. Да канца года БЧ атрымае яшчэ тры электрацягнікі, а ў 2012 годзе — астатнія пяць саставаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула