Супраць экс-прэтэндэнта Сяргея Рыжова ініцыявалі следчую праверку
Віцебскі дэпартамент папярэдніх расследванняў апытвае сваякоў і знаёмыхэкс-прэтэндэнта на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах.
Прычынай праверкі стаў заклік распачаць агульнанацыянальны страйк, лічыць Рыжоў. 28 чэрвеня да яго ў кватэру прыйшоў супрацоўнік Першамайскага РАУС, які апытаў маці, сястру і пляменніцу ініцыятара страйку.
Сяргея Рыжова на той час дома не было, але сваякі распавялі, што міліцыянт не паказаў ніякага дакумента, каб падцвердзіць неабходнасьць апытання. Яго цікавіла, ці падключаны ў кватэры інтэрнэт і ці ведаюць сваякі пра заклікі Сяргея Рыжова да агульнабеларускага бестэрміновага страйку.