БЕЛ Ł РУС

У Глыбокім уначы адключаюць ліхтары

29.06.2011 / 11:13

Большасць вуліц Глыбокага ноччу не асвятляецца. Прычынай стаў недахоп грошай.

Як паведамляе раённая газета «Веснік Глыбоччыны», сёлета на асвятленне вуліц з бюджэту вылучана 553 мільёны рублёў. За першыя чатыры месяцы года палова з іх скарыстаная. Каб вылучаных сродкаў хапіла да канца года, летам вырашылі адключыць асвятленне на большасці вуліц.

Дарэчы, ліхтары на вуліцах адключаюць і ў гарадскім пасёлку Падсвілле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула