БЕЛ Ł РУС

77% беларусаў лічыць, што эканоміку трэба рэфармаваць

29.06.2011 / 12:05

І толькі 3% упэўненыя, што нічога мяняць не трэба.

І толькі 3% упэўненыя, што нічога мяняць не трэба.

Такія дадзеныя нацыянальнага апытання жыхароў Беларусі, які правёў у чэрвені сацыялагічны цэнтр ТАА «ЗЕРКАЛО-ИНФО». Гэты цэнтр робіць апытанні для буйных кампаній (як дзяржаўных, так і недзяржаўных) у маркетынгавых мэтах і перыядычна даследуе грамадскае меркаванне.

З тых, хто выступае за рэформы, 30% галасуюць за рэвалюцыйныя змены асноваў эканомікі. І амаль палова насельніцтва — 47% — лічыць, што змены павінныя быць паступовымі, адбывацца шляхам рэформаў.

Сярод «рэвалюцыянераў» пераважаюць мужчыны да 50 гадоў з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй, жыхары буйных гарадоў. Сярод прыхільнікаў «эвалюцыі» ў эканоміцы — як мужчыны, так і жанчыны ўсіх узроставых груп і рознага ўзроўню адукацыі.

Тыя 3% жыхароў краіны, якія лічаць, што неабходнасці змены эканамічных асноваў няма, збольшага ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя, з сярэдняй адукацыяй, пенсіянеры і жыхары вёскі.

Што характэрна, 20% беларусаў — кожны пяты — не змаглі адказаць на пытанне пра неабходнасць зменаў.

***

Метад апытання — анкетаванне грамадзян краіны 18 гадоў і старэйшых. Па прапарцыйна-квотнай выбарцы апытаныя паўтары тысячы рэспандэнтаў. Памылка выбаркі не перавышае 1,1%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула