БЕЛ Ł РУС

Чаму маўчыць Чаргінец? У Рагачове за распаўсюд парнаграфіі судзяць члена Саюза пісьменнікаў

29.06.2011 / 12:07

У судзе Рагачоўскага раёна пачалося слуханне крымінальнай справы па абвінавачанні ў распаўсюджванні парнаграфіі (арт. 343–1 УК) 50-гадовага мясцовага паэта, былога кіраўніка гуртка па ігры на гітары і вершаскладанні раённага Дома культуры, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Крымінальная справа была распачата 28 сакавіка Рагачоўскім РАУС. Абвінавачваны, які з’яўляўся ў 2009 годзе кіраўніком гуртка па ігры на гітары і вершаскладанні раённага Дома культуры, «прызнаваўся ў каханні да школьніцы непрыстойнымі вершамі і парнаграфіяй з выявай непаўналетніх».

Мужчына знайшоў у інтэрнэце парнаграфічныя здымкі з удзелам непаўналетніх, уставіў туды пры дапамозе камп’ютарнай праграмы свае фатаграфіі і, суправадзіўшы іх непрыстойнымі вершамі, уручыў гэта «твор» на CD 15-гадовай выхаванцы кружка.
Дзяўчына паглядзела дыск, але ў міліцыю заяўляць не стала. Аднак мужчына пачаў пераследаваць яе: тэлефанаваў ёй, запрашаў на сустрэчы. Гэта працягвалася доўгі час. У 2011 годзе бацькі дзяўчыны звярнуліся ў міліцыю. На той момант мужчына ўжо быў звольнены з працы з-за п’янства.

Слуханне крымінальнай справы праходзяць у закрытым рэжыме.

Стваральнікі сайта «Рагачоўскія навіны», паводле іх слоў, сустрэліся з абвінавачваным,

і ён расказаў сваю версію падзей.
Да прыкладу, паэт сцвярджае, што «былая вучаніца сама спрабуе яго спакусіць, увесь час шле яму вершы эратычнага зместу і неаднаразова прапаноўвала яму інтымную сувязь з мэтай мець агульнае дзіця».

«Паводле слоў паэта, прычыну такой помсты ён бачыць у тым, што дзяўчынка проста моцна закаханая ў яго і вырашыла такім арыгінальным чынам яму адпомсціць», — пішуць стваральнікі сайта. Таксама яны паведамляюць, што абвінавачваны паэт пагражае выйсці з СПБ, калі не атрымае ад арганізацыі падтрымкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула