БЕЛ Ł РУС

У рэйтынгу ФІФА беларуская зборная паднялася з 53-га на 40-е месца

29.06.2011 / 13:07

У чарговым рэйтынг-лісце, які распаўсюдзіла 29 чэрвеня Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА), зборная Беларусі паднялася з 53-га на 40-е месца, а колькасць набраных ёю балаў павялічылася з 557 да 636.

У чэрвені каманда правяла два матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2012: з Францыяй (1:1) і Люксембургам (2:0).

У еўрапейскім рэйтынгу беларуская зборная перамясцілася з 31-га на 25-ты радок. Сярод зборных краін — рэспублік былога СССР яна ідзе другой пасля Расіі.

Лепшым для беларускай зборнай з’яўляецца 36-е месца ў сусветным рэйтынгу ў лютым 2011 года.

Дзясятка лідараў чэрвеньскага рэйтынгу (у дужках — месцы і ачкі ў маі):

Рэйтынгі каманд — сапернікаў беларускай зборнай па адборачнай групе чэмпіянату Еўропы 2012 года:

Зборныя краін — рэспублік былога СССР размясціліся ў такім парадку:

17 (18). Расія — 914 (896)
42 (35). Украіна — 620 (678)
56 (57). Грузія — 530 (536)
58 (47). Літва — 526 (577)
70 (62). Арменія — 462 (524)
79 (75). Эстонія — 399 (440)
82 (77). Латвія — 388 (438)
85 (86). Малдова — 383 (394)
86 (83). Узбекістан — 381 (403)
112 (108). Азербайджан — 282 (288)
126 (139). Казахстан — 231 (151)
135 (135). Таджыкістан — 180 (171)
143 (141). Туркменістан — 147 (149)
169 (169). Кыргызстан — 70 (70)

Усяго ў рэйтынг уключана 207 зборных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула