БЕЛ Ł РУС

«Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» заклікае не паддавацца на правакацыі дружыннікаў

29.06.2011 / 14:46

Так улада хоча паказаць, што на акцыю прыйдуць неадэкватныя людзі з далёка не мірнымі мэтамі.

Дружыннікі з моладзевых атрадаў аховы правапарадку магчыма, будуць рабіць у цэнтры горада правакацыі. Іх задачай будзе правакаваць людзей на канфлікты і бойкі. Так улада хоча паказаць, што на акцыю прыйдуць неадэкватныя людзі з далёка не мірнымі мэтамі.

Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным звароце суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», распаўсюджаным 29 чэрвеня.

Суполка звяртаецца да моладзі і дружыннікаў "не паддавацца на правакацыі, не ствараць сярод людзей, якія гуляюць у цэнтры горада канфліктаў, а наадварот прадухіляць усе магчымыя канфлікты паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі праваахоўных органаў".

"Мы заклікаем людзей увесь час быць напагатове і ігнараваць любыя агрэсіўныя выпады з боку правакатараў!
Памятаеце - наша сіла перад абліччам небяспекі - у аб'яднанні паміж сабой. Сіла людзей -- у іх арганізаванасці, згуртаванасці і салідарнасці",-- гаворыцца ў звароце.

Паводле суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», улады робяць захады дзеля таго, каб людзі не прыйшлі а 19 гадзіне на галоўную плошчу горада, каб выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю і пратэст.

У групу суполкі «Вконтакте» паступае ўсё больш паведамленняў аб тым, што кіраўнікам шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў «зверху» загадалі ўсімі магчымымі шляхамі перасцерагчы сваіх работнікаў ад удзелу ў якіх-небудзь няўзгодненых зь імі мерапрыемствах. Так настаўнікаў, ідэолагаў, актывістаў БРСМ прымушаюць раздаваць бясплатныя квіткі на дыскатэкі, канцэрты, праводзіць свае мерапрыемствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула