БЕЛ Ł РУС

Моладзь Гарадзеншчыны супраць Аранжавай рэвалюцыі ў Беларусі — фотафакт

29.06.2011 / 15:56

АП

Ідэолагі з абласнога цэнтра вырашылі змагацца з няўдзячнымі бунтаўнікамі іхнымі ж метадамі.

У Гродне на грамадскім транспарце з’явіліся чырвона-зялёныя налепкі з гучным лозунгам — «Моладзь Гродзеншчыны супраць Аранжавай рэвалюцыі ў Беларусі!».
А пад лозунгам непрыкметны адрас суполкі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

Фота Кацярыны Межавец.

Такім раскошным чынам «контррэвалюцыянеры» рэкламуюць сваю суполку. Аднак дарагая рэклама вялікага поспеху не гарантуе. На дадзены момант у адпаведнай суполцы, якая мае назву «Мы супраць памаранчавай рэвалюцыі ў Беларусі», паўтары тысячы чалавек — у 7 разоў менш, чым у «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі».

Абмеркаванне ў антырэвалюцыйнай суполцы ідзе на тэмы кшталту «Визг сьвядомых: факты к размышлению» альбо «Об угрозе отставки Путина, или Игры в демократию».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула