БЕЛ Ł РУС

Удзельніца Рэспубліканскага балю: Лукашэнка ўвесь час весяліўся і танцаваў

29.06.2011 / 16:36

Рэспубліканскі баль выпускнікоў не падобны ні на адно афіцыйнае мерапрыемства, гэта быў свецкі раўт. Так апісала свае ўражанні выпускніца гуманітарнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Паліна Хонькіна.

«Гэта было мора эмоцый і маса ўнікальных магчымасцяў», — прызналася Паліна. Напрыклад, запрасіць на танец міністра абароны.

Прэзідэнта запрашаць Паліна не адважылася, хаця магчымасць была.
Паводле яе слоў, «прэзідэнт увесь час знаходзіўся з намі ў вялікім коле, весяліўся і танцаваў».

Паліна прызналася, што «ішла да гэтага мерапрыемства тры апошнія гады, вельмі хацела сюды трапіць, таму імкнулася стаць найлепшай на факультэце, займалася навуковай і грамадскай дзейнасцю». І не падманулася — уражанняў было больш, чым чакала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула