БЕЛ Ł РУС

Затрыманы журналіст «НН» Алесь Пілецкі

29.06.2011 / 18:21

NN.BY

Ён быў затрыманы каля ўваходу ў метро «Кастрычніцкая».

Да яго падышлі і папярэдзілі, што калі ён праз 5 хвілін не сыйдзе, па яго прыедзе машына. Журналіст адмовіўся, бо перадаваў па тэлефоне матэрыял у рэдакцыю. Праз хвіліну падышлі зноў, і Алесь Пілецкі быў затрыманы. Яго адвялі ў пастарунак насупраць Нацыянальнага музея, што на вуліцы Леніна, забралі пасведчанне.

Яго тэлефон цяпер недаступны.

***

Нагадаем таксама, што Алесь Пілецкі затрымліваўся і падчас папярэдняй акцыі, што прайшла 22 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула