БЕЛ Ł РУС

У Гродне ў сераду — кірмаш, гараджанаў прыманьваюць таннымі таварамі

29.06.2011 / 18:31

Савецкую плошчу агарадзілі турнікетамі, працуюць адмысловыя пункты пропускаў.

Савецкую плошчу агарадзілі турнікетамі, працуюць адмысловыя пункты пропускаў.

Як паведамляе газета «Вечерний Гродно», у сераду 29 чэрвеня ў абласным цэнтры на плошчы Савецкай гарадскія ўлады зладзілі кірмаш пад назвай «Тыдзень беларускага вытворцы». Ён працягнецца да 3 ліпеня. Свае тавары прапануюць мясакамбінаты Ваўкавыска і Слоніма, гродзенская птушкафабрыка, вытворцы вопраткі «Ювіта», «Элод» і «Дынама». Пакупнікам абяцаюць продаж тавараў са зніжкамі. Будзе і культурная праграма.

Разам з гандлёвымі павільёнамі на плошчы з’явіліся турнікеты, працуюць адмысловыя пункты пропускаў. «ВГ» паведамляе, што на плошчы малалюдна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула