БЕЛ Ł РУС

Зміцер Дашкевіч адмовіўся мыць прыбіральню, за гэта трапіў у штрафны ізалятар

29.06.2011 / 21:31

ЗП

Палітвязень, лідар «Маладога фронта» Зміцер Дашкевіч прыбыў адбываць пакаранне ў калонію ў горадзе Горкі (Магілёўская вобласць).

Як стала вядома сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, амаль адразу пасля этапу Дашкевіч апынуўся ў штрафным ізалятары. Справа ў тым, што Зміцер адмовіўся па загадзе мыць турэмную прыбіральню.

Дашкевіч асуджаны на два гады калоніі за злоснае хуліганства. Нібыта ён разам з Эдуардам Лобавым за дзень да выбараў збіў двух мінакоў. На судзе «пацярпелыя» не паказаліся, гучалі толькі іхнія галасы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула