БЕЛ Ł РУС

«Беларуськалій» размясціў на сваім сайце інфармацыю пра сітуацыю на рудніку

30.06.2011 / 10:20

СП

Прыток расолаў натуральным чынам знізіўся да 26-30 м3/гадз.

З паведамлення вынікае, што «24 чэрвеня 2011 года ў 2.45 на рудніку 2-га рудаўпраўлення пры вядзенні горных работ па праходцы разведачнай выпрацоўкі Паўднёва-заходняга напрамку гарызонт-445м выкрытыя брэкчыраваныя пароды ў глебе выпрацоўкі, у выніку чаго пачалося выдзяленне расолаў у выпрацоўку. Дэбіт складае 35-40 м3/гадз.

У цяперашні час, паведамляецца на сайце прадпрыемтсва, усталяваная гідраізаляцыйная перамычка, вядзецца маніторынг за прытокам расолаў. Выдзеленыя расолы лакалізуюцца ў акумулюючых выпрацоўках. Прыпынкаў вытворчасці не было. Прадпрыемства працуе ў звычайным тэхналагічным рэжыме.

Па стане на 30 чэрвеня прыток расолаў натуральным чынам знізіўся да 26-30 м3/гадз., адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, што першапачаткова паведамленні пра магчымую пазаштатную сітуацыю на адным з руднікоў «Беларуськалія» з’явіліся ў інтэрнэце. Афіцыйныя каментары ад прадстаўнікоў прадпрыемства і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях былі агучаныя амаль праз тыдзень пасля здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула