БЕЛ Ł РУС

Сёння ў Мінску будуць судзіць затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту

30.06.2011 / 10:30

У дробным хуліганстве вінавацяць каля 30 чалавек.

У чатырох судах Мінска сёння павінны прайсці працэсы над затрыманымі напярэдадні вечарам удзельнікамі акцыі маўклівага пратэсту.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Валянцін Стэфановіч, слуханні пройдуць у судах Маскоўскага, Фрунзенскага, Савецкага і Ленінскага раёнаў горада.

«Большасці з тых, каго будуць судзіць, прад’яўленае абвінавачванне па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях (дробнае хуліганства)», — паведаміў ён.

Паводле ўдакладненых звестак праваабаронцаў,

падчас учорашніх акцый па ўсёй краіне было затрымана каля 250 чалавек, з іх больш за 160 — у Мінску.

Большасць затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў. У дробным хуліганстве вінавацяць каля 30 чалавек. Праваабаронцы працягваюць ўдакладняць інфармацыю аб затрыманых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула