БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэм’ер Сямашка: Даляр прывядуць да адзінага курсу да канца года — 5000 рублёў

30.06.2011 / 11:01

Мяркуецца, адзін даляр будзе каштаваць прыкладна 5 тысяч рублёў, а можа быць крыху больш.

Да канца года пастаўлена задача звесці існуючыя валютныя курсы да аднаго.
Мяркуецца, адзін даляр будзе каштаваць прыкладна 5 тысяч беларускіх рублёў,
а можа быць крыху больш.

Пра гэта сёння заявіў падчас выступу ў нацыянальным сходзе, першы намеснік кіраўніка беларускага ўрада Уладзімір Сямашка.

Ён сказаў, што асноўнай праблемай для беларускіх прадпрыемстваў застаецца множнасць курсаў. Сямашка адзначыў, што дэвальвацыя — гэта дабро для экспарцёраў. Як паказваюць вынікі мая, гэты месяц стаў пераломным,

бо ўпершыню тэмпы экспарту перавысілі тэмпы імпарту амаль на 2%.

Аднак агульнае адмоўнае сальда Беларусі па таварах і паслугах складае 2,8 млрд. даляраў альбо 15% ад ВУП. У той жа час гэты прагнозны паказчык складае 9% ад ВУП. У цэлым, ацэньваючы сітуацыю, Сямашка назваў яе неадназначнай, але падкрэсліў, што існуе рэальная дынаміка вытворчасьці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула