БЕЛ Ł РУС

Нямецкі дэпутат: Германія зробіць усё, каб Лукашэнка не атрымаў крэдыту МВФ, пакуль не...

30.06.2011 / 12:42

Мікола Бугай

Германія зробіць усё, каб Лукашэнка не атрымаў крэдыту МВФ, пакуль не выканае пэўных умоваў. Пра гэта заявіў дэпутат Бундэстага ад Свабоднай дэмакратычнай партыі (з урадавай кааліцыі) Міхаэль Лінк у часе публічнай дыскусіі «Канец палітыкі арэляў: Беларусь між Расіяй і Еўропай». Гэтая дыскусія адбылася ў сераду 29 чэрвеня ў Еўрапейскай акадэміі ў Берліне.

У той жа час удзельнікі дыскусіі, дэпутат Лінц і былы пасол Беларусі ў Нямеччыне Пятро Садоўскі, крытычна выказаліся пра эканамічныя санкцыі Еўрасаюза супраць Беларусі. На думку Лінца, яны контрпрадуктыўныя, а на думку Садоўскага, нерэалізабельныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула