БЕЛ Ł РУС

«Камасутру» упершыню пераклалі на ўдмурцкую мову, перакладчык прыдумляў новыя словы

3.07.2011 / 11:43

Сямён Цыбульскі

+ відэа

Вядомы індыйскі трактат пра каханне «Камасутра» упершыню будзе апублікаваны на ўдмурцкай мове.
Для гэтага перакладчык прыдумаў новыя словы, а мастакі малююць ілюстрацыі з «удмурцкім нацыянальным каларытам».

Гэта першы пераклад Камасутры на ўдмурцкую мову.

Перакладчыку — пісьменніку, паэту і драматургу Пятру Захараву — даводзілася прыдумляць новыя словы, бо ва ўдмурцкай мове мала зафіксаванай сэксуальнай лексікі.

На думку ўдмуртаў, новае выданне «Камасутры» паслужыць папулярызацыі ўдмурцкай мовы і «стане сапраўднай сенсацыяй» для моладзі.

Удмурты — фіна-вугорскі народ, які жыве каля Урала ў Расіі.
Удмуртаў каля 700 тысяч, з іх 500 тысяч жыве ва Удмуртыі. Там яны складаюць, аднак, меншасць. Як і іншыя малыя народы Расіі, яны перажываюць імклівую русіфікацыю.
Незалежнае грамадства Удмуртыі змагаецца за нацыянальную самасвядомасць.
Спосабы культурнай дзейнасці падобныя да тых, якія вялі і цэнтральнаеўрапейскія нацыі. Удмурты выпускаюць паштоўкі на нацыянальнай мове, ствараюць сучасную музыку па-ўдмурцку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула