БЕЛ Ł РУС

Гомельская міліцыя патрабуе закрыць незалежны рэгіянальны сайт «Моцныя навіны»

3.07.2011 / 12:26

Як паведаміў гомельскі лідар руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў, 2 ліпеня міліцыянеры наведалі кватэру, у якой размяшчаецца офіс руху і сайта. «Міліцыянеры забралі ў апорны пункт міліцыі Яўгена Суворава, на імя якога зарэгістраваны дамен сайта, і запатрабавалі закрыць вэб-старонку ці хаця б спыніць працу сайта да панядзелка. Яўген адказаў, што на яго імя сайт быў зарэгістраваны тры гады таму і з таго часу ён не мае ніякага дачынення да рэсурсу, не ўдзельнічае ў яго працы і не мае доступу. Адпаведна, і закрыць ці адкрыць яго не можа», — расказаў Кузняцоў.

Паводле слоў палітыка, яго міліцыянеры выклікалі ў райаддзел позвай на 4 ліпеня. «Міліцыю цікавіць дагавор на арэнду кватэры. Яны патрабуюць тлумачэнняў: якая дзейнасць ажыццяўляецца ў кватэры, што ў ёй знаходзіцца. Хутчэй за ўсё, наш офіс хочуць ліквідаваць. Гэта будзе адчувальнай стратай для ўсёй дэмакратычнай грамадскасці рэгіёну, бо тут знаходзіцца і офіс нашага руху, і шэрагу НДА, і рэдакцыя сайта «Моцныя навіны», — адзначыў рэгіянальны лідар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула