БЕЛ Ł РУС

У раёне правядзення параду затрымана некалькі чалавек

3.07.2011 / 12:43

Маладыя людзі спрабавалі пляскаць падчас выступу Лукашэнкі. Да іх тут жа падбеглі людзі ў цывільным.

Карэспандэнт стаў сведкам затрымання трох чалавек на праспекце Пераможцаў, праз дарогу ад стэлы «Мінск — горад-герой».

Маладыя людзі спрабавалі пляскаць падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі. Да іх тут жа падбеглі людзі ў цывільным і адвялі ў невядомым кірунку
.

За некалькі хвілін да пачатку прамовы Лукашэнкі яшчэ да двох маладых мужчынаў падышоў супрацоўнік міліцыі і папрасіў іх прайсці з ім для праверкі дакументаў.

Падчас выступу Лукашэнкі ў тых, хто сабраўся каля стэлы не працавала функцыя перадачы дадзеных у мабільных тэлефонах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула