БЕЛ Ł РУС

Відавочца з Гродна: «А дзяўчынка клікала тату»

4.07.2011 / 19:45

Алесь, даслана праз э-пошту

з пошты Рэдакцыі

У Гродне вуліца Савецкая была пасярэдзіне перагароджана аўтобусамі. Каля трыццаці асоб у штацкім пачалі затрыманні. Многія ўдзельнікі акцыі забеглі у кавярню, каб уратавацца, але ціхары ўварваліся за імі. Наведвальнікі кавярні кінуліся бараніць пратэстоўцаў, тады і іх таксама пахапалі і пацягнулі ў аўтобусы. На маіх вачах затрымалі бацьку, які прыйшоў з маленькай дзяўчынкай. Мужчыну зацягнулі ў аўтобус, а дзяўчынка засталася адна і клікала тату.

Вось такая ў нас цяпер праўда і свабода для простых беларусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула