БЕЛ Ł РУС

У Слуцку будуць судзіць моладзь, якая супраць

5.07.2011 / 11:29

КМ

«За лаянку і парушэнне грамадскага парадку».

«За лаянку і парушэнне грамадскага парадку».

3 ліпеня каля 19.00 Юлія Балакір, Віталь Амяльковіч і Вадзім Раманаў былі затрыманы на цэнтральнай плошчы Слуцка. Да маладых людзей падышоў міліцыянт, які прапанаваў моладзевым актывістам праехаць у РАУС для прафілактычнай размовы. Увесь гэты час іх здымаў на відэакамеру чалавек у цывільным.

У будынку РАУСа з актывістамі паразмаўлялі. А праз 2,5 гадзіны паведамілі, што Балакір і Амяльковіча будуць судзіць за «лаянку, парушэнне грамадскага парадку». Суд прызначаны на 14 ліпеня.

15 чэрвеня Юлію Балакір затрымлівалі падчас народных гулянняў разам з 4-месячным дзіцём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула