БЕЛ Ł РУС

«Якая валюта? Мая чарга з красавіка падышла толькі цяпер»

5.07.2011 / 11:42

У ліпені валюта ў абменніках так і не з'явілася.

Яшчэ 17 чэрвеня на прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што валюты да 1 ліпеня ў абменніках не з'явіцца. І вось ліпень ужо пачаўся, дык, можа, і валюта з'явілася?

Падыходжу да абменніка ў аддзяленні банка. У чарзе тры чалавекі.

- Валюта з'явілася? - пытаю ў маладога мужчыны.

- Ды не думаю.

- А вы навошта стаіце?

- А што, у банк можна хадзіць толькі па валюту? - шчыра дзівіцца ён. - Я грошы на тэлефон хачу пакласці.

У другім абменніку не было ні чаргі, ні валюты.

- Людзі больш валюты здаваць не пачалі. Ды і чэргаў на куплю не так шмат, - сказаў мне касір.

У абменніку ў вялікім універмагу валюты таксама няма. Але побач на лаўцы сядзяць тры жанчыны і разгадваюць крыжаванку.

- Дзяўчына, якая валюта? - абурана пытаецца адна. - Касір сказала, што свабоднай валюты на продаж няма і не будзе.

У нас у чарзе 310 чалавек.
Я запісалася ў красавіку, а мая чарга падышла толькі цяпер. Сядзім тут цэлымі днямі, а людзі не ідуць здаваць валюту. Раней было больш людзей, якія здаюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула