БЕЛ Ł РУС

Беларускі віяланчэліст заняў трэцяе месца на конкурсе імя Чайкоўскага

5.07.2011 / 16:26

ЮУ

Пражывае Іван Карызна ў Парыжы, дзе атрымлівае адукацыю ў Парыжскай кансерваторыі.

18-гадовы Іван Карызна заняў трэцяе месца сярод віяланчэлістаў. Конкурс імя Чайкоўскага праводзіцца з 1962 года і з’яўляецца адным з самых прэстыжных і ўплывовых конкурсаў для акадэмічных музыкантаў свету.

Пражывае Іван у Парыжы, дзе атрымлівае адукацыю ў Парыжскай кансерваторыі.

На відэа — Іван Карызна выконвае Баха — Жыгу із Сюіты № 5

Конкурс імя Чайкоўскага адкрыў свету такіх славутых выканаўцаў як Ван Кліберн, Гідон Крэмер, Віктар Траццякоў і Алена Абразцова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула