БЕЛ Ł РУС

Невядомыя рассыпалі на МКАД «грошы». Утварыўся затор

6.07.2011 / 09:03

СГ

Раніцай расійскія інфармагенцтвы паведамілі, што на маскоўскай МКАД утварыўся затор з прычыны раскіданых на дарозе тысячарублёвых купюр.

Кіроўцы спыняліся калія рынка «Садоўнік», каб збіраць раскіданыя на дарозе грошы. Аднак з расчараваннем высвятлялі, што гэта кніжныя закладкі, падобныя да расійскіх купюр. Хто іх раскідаў — невядома. Камунальныя службы ўжо ўсё змылі палівальнымі машынамі, каб прадухіліць аварыйныя сітуацыі.

Але і знайсці пры дарозе мільён у Расіі рэальна. Летась навінныя сайты паведамлялі пра тое, як маскоўскі чыноўнік падчас затрымання выкінуў з акна машыны хабар у дзесяць мільёнаў расійскіх рублёў. Следчым пасля ўдалося сабраць толькі дзевяць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула