БЕЛ Ł РУС

На станцыі Залессе загінула бабуля

6.07.2011 / 15:19

На чыгуначнай станцыі Залессе Смаргонскага раёна вечарам 3 ліпеня грузавы цягнік збіў мясцовую жыхарку, пенсіянерку 1931 года нараджэння. Бабуля загінула на месцы здарэння.

Трагедыя ў Залессі здарылася каля 20-й гадзіны.

Паводле яго слоў, днём бабулю дома наведвалі сваякі. Яна адчувала сябе добра. Вечарам выйшла на станцыю.

Машыніст грузавога цягніка Кена-Маладзечна, убачыўшы пенсіянерку на пуцях, пачаў сігналіць, уключыў экстраннае тармажэнне. На сігналы бабуля не рэагавала, пазбегнуць наезду не ўдалося. Пацярпелая памерла на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула