БЕЛ Ł РУС

Маці вучня клецкага ліцэя: Дырэктарка не вінаватая, бацькі самі адмовіліся ад мовы

6.07.2011 / 17:58

Сямён Печанко

У інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што дырэктарка ліцэя №1 Клецка самавольна перавяла навучанне на рускую мову.

У інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што дырэктарка ліцэя №1 Клецка самавольна перавяла навучанне на рускую мову.

У інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што новапрызначаная дырэктарка ліцэя №1 Клецка Таццяна Дудук самавольна перавяла выкладанне прадметаў у навучальнай установе на рускую мову. Нібыта зрабіла яна гэта, каб падтрымаць сваю рускамоўную маці-настаўніцу, якую ўзяла да сябе на працу з іншай школы.

Карэспандэнт «НН» патэлефанаваў жыхарцы Клецка Г. (яна папрасіла не называць яе), чый сын навучаецца ў ліцэі. Па яе словах, змены адбыліся не сёння, а тры гады таму. Бацькі старшакласнікаў спалохаліся, што дзецям цяжка будзе паступаць пасля беларускамоўнага ліцэю вышэй і напісалі калектыўную заяву, каб выкладанне перавялі на рускую мову. Тагачасная дырэктарка Алена Філіповіч задаволіла жаданне бацькоў. «Напішыце, калі ласка, што Таццяна Дудук не мае ніякага дачынення да змены мовы ў ліцэі, яна толькі што прыйшла на працу», — папрасіла жанчына. Яна кажа, што ідэя вяртання беларускай мовы ў ліцэй абмяркоўваецца сярод некаторых бацькоў, аднак усё як і тры гады таму, будзе залежаць ад большасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула