БЕЛ Ł РУС

У Маладзечна ўжо больш за 35 затрыманых

6.07.2011 / 19:24

ЗП

Стала вядома, што ў Маладзечна ўжо больш за 20 затрыманых. Зараз яны знаходзяцца ў аўтазаках.

Кажуць, што затрымліваюць па прычыне таго, што таго, што побач здзейснена злачынства, і трэба праверыць дакументы.

За акцыяй назірае мясцовы ідэолаг з прыватнай машыны.

Пазней на Плошчы затрымалі яшчэ каля 15 чалавек, якія спрабавалі пляскаць у ладкі.

Пазней чытачы з РУУСу паведамілі «НН», што частку затрыманых пакінулі на ноч у ізалятары. На іх былі складзеныя пратаколы за «лаянку» і «непадпарадкаванне». Назаўтра маюць быць суды. Сярож затрыманых — журналістка, сябра БАЖ Вольга Рудніцкая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула