БЕЛ Ł РУС

У 2007 годзе выйдзе новы збор твораў Я. Коласа

3.01.2007 / 19:24

У параўнаньні з папярэднім 14‑томным зборам твораў, які выдалі ў 1970‑х гадах, новае значна пашыранае, аднак не прэтэндуе на поўнае выданьне.

Сёлета у лістападзе ўбачаць сьвет першыя дзьве кнігі 20‑томнага збору твораў Якуба Коласа. Іх выданьне прымеркаванае да 125‑х угодкаў з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры.

У параўнаньні з папярэднім 14‑томным зборам твораў, які выдалі ў 1970‑х гадах, новае значна пашыранае, аднак не прэтэндуе на поўнае выданьне. Усе творы сабраць нельга з тае прычыны, што спадчыньнікі Коласа пакуль не гатовыя апублікаваць некаторыя дакумэнты, а таксама па чыньніку складанасьцяў пошуку матэрыялаў у архівах і музэях іншых краінаў. Таму збор атрымаецца поўным, наколькі гэта магчыма на сёньня.

У новае выданьне ўвойдуць паэзія, проза, публіцыстыка, крытычныя артыкулы і пераклады без цэнзурных паправак, зь якімі яны выходзілі ў сьвет, упершыню надрукуюцца шматлікія службовыя дакумэнты, лісты й творы. Прадмову да збору напісаў прафэсар Міхась Мушынскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула