БЕЛ Ł РУС

Журналістку «Вечернего Гродно», якую затрымалі невядомыя жанчыны, шпіталізавалі

6.07.2011 / 23:55

СП

Паліна Жураўлёва.

Пра гэта паведамляе сайт газеты. Як раней пісала «ВГ», на Паліну Жураўлёву і яе сяброўку накінуліся асобы жаночага полу, калі тыя ішлі па вуліцы Савецкай каля ўнівермага. Пры нападзе Паліна ўпала і ўдарылася спінай. У райаддзеле ёй стала дрэнна і яе забрала «хуткая».

Нагадаем, што 6 ліпеня ў Гродне, як і ў дзясятку іншых беларускіх гарадоў прайшла чарговая серадовая акцыя «маўчання». У Гродне на Савецкай вуліцы асобы ў цывільным зладзілі жорсткі хапун, у часе якога жанчын цягнулі за валасы ў аўтобусы.

Усяго ў Беларусі, па звестках праваабронцаў 6 ліпеня было затрымана каля 380 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула