БЕЛ Ł РУС

Няма ніякай інфармацыі пра затрыманага 6 ліпеня Яўгена Шапчыца

7.07.2011 / 17:24

ЗП

Каментатары «НН» удакладняюць, што ён асуджаны на 12 сутак.

Сябры Яўгена Шапчыца звярнуліся ў рэдакцыю «НН» з просьбай аб дапамозе.
Справа ў тым, што Яўген учора вечарам быў затрыманы ля Гандлёвага цэнтра «Тытан». Гэты момант трапіў на адно з відэа. Затрыманне адбываецца ў першыя дзесяць хвілін.

Сёння сябры і бацькі Яўгена звярталіся да праваабаронцаў, аб’ездзілі суды, але інфармацыі пра Яўгена нідзе няма. На Акрэсціна ім параілі ехаць у Маскоўскі суд.

Калі нехта з чытачоў мае інфармацыю, то просьба паведамляць яе ў каментах.

Яўген Шапчыц — былы супрацоўнік БТ. Ён зняў вядомы ролік пра бабулю «Схавай пашпарт», за што паплаціўся працай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула