Інтэрв’ю з Канстанцінам Капліным — чалавекам без рукі, якога асудзілі за апладысменты
Калі 17 гадоў адзін чалавек пры ўладзе — гэта ўжо катастрофа для нашае краіны.
Гарадзенца Канстанціна Капліна міліцыя затрымала падчас «маўклівай» акцыі ў Горадні 3 ліпеня. Ён быў асуджаны судом Ленінскага раёна на 1 мільён 50 тысяч рублёў.Сведка-міліцыянт паказаў у судзе, што ён разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі браў удзел у несанкцыянаваным шэсці і пляскаў у далоні. Канстанцін Каплін — інвалід, у яго замест аднае рукі — пратэз. Суддзю гэта не спыніла.
— Косця, чаму ты прыйшоў на гэтую акцыю?
— Перш за ўсё, каб засведчыць сваю грамадзянскую пазіцыю.
Калі 17 гадоў адзін чалавек пры ўладзе — гэта ўжо катастрофа для нашае краіны.Калі яшчэ некалькі гадоў я гэтага не разумеў, то цяпер гэта відавочна.
— Ты ўпершыню на такой акцыі?
— Так.
— І якія адчуванні, уражанні…
— Вельмі цікавыя адчуванні. Шмат людзей, я нават не чакаў, а калі ўсе пачынаюць пляскаць у далоні… І
нас было 100, 200, 300, а22-га выйшла каля 3 тысяч — гэта незабыўныя ўражанні.
— Я так разумею, што ты і першы раз трапіў у суд?
— Суды я ведаю, паколькі сам юрыст, працаваў там да 1998 года, але, наколькі разумею, з тых часоў там нічога не змянілася.
Гэта як мясарубка — з аднаго боку цябе засунулі, а з другога выкінулі і забыліся.
— А як бацькі паставіліся да твайго затрымання?
— Напачатку не паверылі, а калі ў панядзелак пайшлі ў суд, то там убачылі побач з будынкам каля сотні людзей, і тады
бацька стаў разумець, што так адбылося. Ён зайшоў разам са мною да суддзі, сядзеў, слухаў, але калісведка-міліцыянт пачаў казаць, што я пляскаў у далоні, ён не вытрымаў і нагрубіў, суддзя яго спыніла…
— А як твае бацькі ставяцца да цяперашняй улады?
— У цэлым, я думаю, што яны лукашысты, хаця апошнім часам бачаць, што адбываецца нешта не тое.
— А якім было ўражанне
— Ён напачатку разгубіўся, зразумеў, што нешта не тое, але хутка ўзяў сябе ў рукі і ўжо даваў паказанні, што я біў сябе ў грудзі.
Яны, відаць, адчуваюць беcпакаранасць.
— Косця, а дзе ты працуеш?
— Цяпер нідзе не працую, планую паступіць на курсы
— А інваліднасць у цябе даўно?
— Так, з шасці гадоў, мяне ўдарыла токам…
— А якую пенсію маеш?
— Цяпер з усімі пералікамі — 670 тысяч. Цікаўлюся камп’ютарамі, хачу стаць праграмістам, люблю фатаграфаваць, яшчэ збіраю маркі.