БЕЛ Ł РУС

Мінінфармацыі патлумачыла, чаму адклікала пазоў супраць «Нашай Нівы»

12.07.2011 / 17:02

КМ

Пазоў адкліканы сыходзячы з прынцыпа свабоды масавай інфармацыі.

На сайце міністэрства з’явілася афіцыйнае паведамленне. Згодна з ім, пазоў аб закрыцці газеты «Наша Ніва» быў адкліканы з улікам звароту рэдакцыі выдання і зыходзячы з прынцыпу свабоды масавай інфармацыі.

Міністэрства інфармацыі заклікае ўсе сродкі масавай інфармацыі прытрымлівацца заканадаўства, а таксама кіравацца нормамі прафесійнай этыкі і агульнапрынятымі нормамі маралі.

«Наша Ніва» звярталася з пісьмовым заклікам да Міністэрства адклікаць пазоў у чэрвені.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула