БЕЛ Ł РУС

Пуцін хоча стварыць Еўразійскі саюз у процівагу Еўрапейскаму ўжо ў 2012-м

12.07.2011 / 18:33

«Гэта вянец таго, да чаго мы павінны імкнуцца».

Улады РФ разлічваюць на тое, што дэкларацыя аб стварэнні Еўразійскага саюза будзе падпісана ў 2012 годзе, а саюз пачне сваю працу ўжо з 2013 года, заявіў журналістам прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін па выніках перамоваў з прэм’ерамі Беларусі і Казахстана.

«Мы вельмі разлічваем на тое, што ў наступным годзе мы падпішам дэкларацыю аб стварэнні Еўразійскага саюза, які можа і павінен пачаць сваю працу ўжо ў 2013 годзе», — сказаў Пуцін.

Прэм’ер адзначыў, што стварэнне саюза з’яўляецца наступным этапам інтэграцыі пасля фарміравання адзінай эканамічнай прасторы.

«Гэта вянец таго, да чаго мы павінны імкнуцца, у нас ёсць усе падставы меркаваць, што мы зробім і гэты крок», — сказаў Пуцін.

«У 2013 годзе, упэўнены, што ён пачне працаваць», — яшчэ раз адзначыў кіраўнік расійскага ўрада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула