БЕЛ Ł РУС

Верны памагаты Лукашэнкі Аляксандр Зімоўскі: «НН» сто гадоў з вамі

13.07.2011 / 11:55

Nashaniva.com

Як ужо вядома, французы памаглі мараканскаму султану затушыць рэвалюцыю, каторую проці яго паднялі яго падданыя. Але ў палітыцы ніхто дарма нічога не робіць: гэтак і французы патрабавалі сабе награду. Награда гэта — патайны дагавор між Францыяй і султанам, каторы аддае Марока зусім пад апеку французаў: французы будуць падтрымліваць уладу султана і бараніць яго ад падданых, французскі дзяржаўны банк адкрые султану крэдыт на 100 мільёнаў рублёў — і за ўсё гэта султан не будзе мець права рабіць якія-небудзь дагаворы з іншымі дзяржавамі без згоды Францыі.

«НН». № 25–26. 1911.

Верны памагаты Лукашэнкі Аляксандр Зімоўскі ў праграме «Рэзананс» выказаў непакой пра наменклатуру: «Адлучаная ад кармушкі наменклатура падтрымлівае Домаша з асабістых інтарэсаў». Адзначым стылёвую неахайнасць Зімоўскага: з яго словаў вынікае, што далучаная да кармушкі наменклатура беззасцярожна падтрымае Лукашэнку.

«НН». № 26. 2001.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула