БЕЛ Ł РУС

Мінчукі, якія бываюць у раёне метро «Фрунзенская»

13.07.2011 / 13:04

зрабіце добрую справу.

Сябры мінчане, якія бываюць у раёне метро «Фрунзенская», вялікая просьба, калі будзеце там днём або ўвечары, не палянуйцеся зазірнуць на сцежку каля «Радыётэхнікі».

Там часта прадае паветраныя шарыкі жанчына, на выгляд гадоў 35–40, але ў душы 3-гадовае дзіця. Гісторыя яе жыцця вельмі сумная,

яна інвалід і спрабуе такім чынам падтрымаць старэнькіх бацькоў і брата, якія знаходзяцца ў яшчэ больш цяжкім стане, чым яна сама.

Зрабіце добрую справу, падтрымаеце яе, купіце 1–2 шарыкі за 2 тыс рублёў і галоўнае — пажадайце поспеху або добрага дня, гэта для яе можа быць нават важней за грошы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула