БЕЛ Ł РУС

У Магілёве і Бабруйску з-за моцных дажджоў быў спынены рух транспарту

13.07.2011 / 13:05

Моцныя ападкі, што выпалі 12 ліпеня ў Магілёўскай вобласці, прывялі да часовага спынення руху грамадскага транспарту ў самых буйных гарадах рэгіёну.

Паводле звестак абласнога ўпраўлення МНС, у Бабруйску з-за дажджу ўзняўся ўзровень вады ў рацэ Бабруйка. У вынік падтопленыя 163 прыватныя падворкі, у тым ліку 34 жылыя дамы і чатыры ўчасткі аўтадарог. На двух тралейбусных маршрутах на паўтары гадзіны быў спынены рух.

Паводле звестак МНС, жыццезабеспячэнне горада не парушана. Па стане на 6.00 13 ліпеня Бабруйка ўвайшла ў сваё рэчышча, аднак 64 падворкі застаюцца падтопленымі.

У Магілёве ў выніку моцнага дажджу было падтоплена перакрыжаванне вуліц Першамайскай і Ціміразеўскай. На 55 хвілін быў спынены рух трох тралейбусных маршрутаў.

Як паведамляе абласное ўпраўленне МНС са спасылкай на ГВА «Белэнерга», на тэрыторыі Мінскай і Магілёўскай абласцей былі абясточаныя 104 населеныя пункты, 29 сельскагаспадарчых будынкаў, 289 трансфарматарных падстанцый. Зараз электразабеспячэнне спажыўцоў адноўлена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула