У Белаазёрску ўпершыню перакрылі Плошчу, сабралася 10 чалавек
У Белаазёрску (Брэсцкая вобласць) сёння супрацоўнікі міліцыі перакрылі цэнтральную Плошчу. Да гэтага людзі збіраліся на ёй вольна.
Цяпер людзі збіраюцца побач з Плошчай. Усяго дзесяць чалавек. Тыдзень таму было 40.
Міліцыя выціскае людзей, якія сабраліся каля цэнтральнай плошчы горада на адным з прыпынкаў, паведаміў нам сведка гэтых падзей.