БЕЛ Ł РУС

У Віцебску — прэвентыўныя затрыманні

13.07.2011 / 19:48

Nashaniva.com

У Віцебску, а 19.00, напярэдадні маўклівай акцыі пратэсту, на плошчы была затрыманая кіраўніца Віцебскай моладзі БХД Настасся Сотнікава. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі яе быццам бы для высвятлення асобы, даставілі ў апорны пункт Кастрычніцкага райадзела па вуліцы Жасткова.

Таксама з’явілася інфармацыя, што ў той самы час быў затрыманы былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Уладзімір Правальскі.

У Віцебску праходзіць «Славянскі базар» і горад поўны супрацоўнікаў спецслужб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула