БЕЛ Ł РУС

Падчас «маўклівых пратэстаў» 13 ліпеня затрыманыя не менш за 100 чалавек

14.07.2011 / 0:53

Як минимум 25 — у Мінску.

У ходзе акцый маўклівага пратэсту 13 ліпеня затрымана не менш за 100 чалавек, у тым ліку як мінімум 25 у Мінску.
Такую выснову можна зрабіць з разрозненых паведамленняў СМІ і праваабаронцаў.

Частка затрыманых, у тым ліку журналісты, адпушчаная. На астатніх складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. У Мінску, паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманых дастаўляюць у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе яны будуць знаходзіцца да суду.

Сярод затрыманых падчас акцый было нямала выпадковых людзей, у тым ліку італьянец — саўладальнік аднаго з кафэ ў Гомелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула