БЕЛ Ł РУС

Жанчына спрабавала спыніць мікрааўтобус з затрыманым - відэа

14.07.2011 / 12:35

«Я выходзіла з падземнага пераходу і звярнула ўвагу на людзей крымінальнага выгляду, у аднаго з якіх была рацыя».

Жыхарка Менска, пабачыўшы брутальнае затрыманне аднаго з удзельнікаў маўклівай акцыі, спрабавала спыніць мікрааўтобус, куды асобы ў цывільным зацягнулі маладога мужчыну.

«Я выходзіла з падземнага пераходу і звярнула ўвагу на людзей крымінальнага выгляду, у аднаго з якіх была рацыя. І тут яму праз рацыю перадалі, што кагосьці трэба затрымліваць, – кажа Наталля Гарачка. – Яны ўсе наваліліся на маладога чалавека, нават немагчыма было разглядзець твару».

Спадарыня Наталля пачала клікаць людзей на дапамогу, аднак спыніць міліцыянтаў у цывільным не ўдалося. «Раптам пад’ехала машына без нумароў, і туды яго запіхалі. Нічога немагчыма было зрабіць. Праз гэтае бяссілле я стала проста перад мікрааўтобусам, але потым мяне адцягнулі, і ён паехаў», – распавяла Наталля Гарачка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула