БЕЛ Ł РУС

Лідары апазіцыі заклікалі наглядныя органы да адказу

14.07.2011 / 14:30

Яны патрабуюць тэрміновай сустрэчы з Васілевічам, Міклашэвічам і Сукалам.

Шэсць апазіцыйных лідараў патрабуюць тэрміновай сустрэчы з кіраўніцтвам наглядных органаў.

Сёньня кіраўнікі палітычных партыяў і грамадскіх рухаў падпісалі зварот да генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы і старшыні Канстытуцыйнага суду Пятра Міклашэвіча. Яны патрабуюць неадкладнай сустрэчы, каб абмеркаваць "татальныя парушэнні правоў і свабодаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь".

Зварот падпісалі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімтр Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Аляксей Янукевіч. Раніцай 15 ліпеня яны панясуць ліст кіраўнікам наглядных органаў краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула