БЕЛ Ł РУС

Што калі Расея проста ня будзе плаціць?

5.01.2007 / 19:12

У беларускага боку няма падстаў лічыць, што Расея не заплаціць мыта на транспарціроўку нафты. Аб гэтым заявіў сёньня на прэс‑канфэрэнцыі намесьнік міністра юстыцыі Беларусі Ігар Тушынскі.

У беларускага боку няма падстаў лічыць, што Расія не заплаціць пошліну на транспарціроўку нафты. Аб гэтым заявіў сёння на прэс‑канферэнцыі намеснік міністра юстыцыі Беларусі Ігар Тушынскі.

«Транснафта» была аб усім праінфармавана. У нас пакуль няма падстаў гаварыць аб тым, што трэба будзе прымяняць якія‑небудзь меры», ‑ сказаў ён.

Ігар Тушынскі таксама дадаў, што беларускі бок зыходзіць з таго, што ён працуе з добрасумленнымі, прыстойнымі партнёрамі.

У Беларусі падрыхтаваны механізм мытнага афармлення транзіту расійскай нафты. Аб гэтым таксама паведаміў Ігар Тушынскі.

Паводле яго слоў, адпаведны акт падрыхтаваны Дзяржаўным мытным камітэтам па ўзгадненню з Мінфінам і канцэрнам «Белнафтахім». Ён будзе апублікаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула