БЕЛ Ł РУС

У Гродне акцыя маўклівага пратэсту прайшла без затрыманняў

21.07.2011 / 11:03

На Савецкай плошчы сабраліся прыкладна 50 чалавек. Але ніхто з іх не рызыкнуў апладзіраваць у сувязі з вялікай колькасцю супрацоўнікаў міліцыі і людзей у цывільным, якія правяралі ў прысутных дакументы і вялі відэаздымку.

Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, як мінімум двух чалавек завялі ў аўтобус без рэгістрацыйных нумароў, што стаяў каля плошчы, але пасля праверкі дакументаў і перапіскі пашпартных звестак адпусцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула